Блакітніца лясная
Блакітніца лясная[1] (лац.: Polyommatus (Cyaniris) semiargus) — від матылёў з сямейства блакітніцы. Этымалогія назвыSemiargus (лацінская) — паўаргус, напалову падобны з Аргусам. Пашырэнне![]() ![]() Арэал уключае ўмераны пояс Еўразіі на ўсход да Паўночнай Карэі, востраў Сахалін. Звычайны на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы. Адсутнічае на крайнім поўдні стэпавай зоны Украіны, у Калмыкіі і ў Астраханскай вобласці Расіі. Матылі засяляюць лугі розных тыпаў, паляны, ускрайкі лесу. У стэпавай зоне жыве пераважна ў далінах рэк і ў лясах. На Каўказе засяляе вільготныя горныя лугі сярэдняга пояса, узлескі, субальпійскія лугі, берагі ручаёў, на вышынях ад 600 да 2700 м над узроўнем мора. БіялогіяЗа год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з канца мая па канец жніўня ў лясной зоне, і з пачатку мая да канца ліпеня на тэрыторыі лесастэпавай і стэпавай зоны. Самкі адкладаюць яйцы паштучна на кветкі кармавых раслін гусеніц: розныя віды канюшыны, вязель рознакаляровы, баркун лекавы, гарошак мышыны, баркун. Яйцы белыя з зеленаватым адценнем. Стадыя яйца доўжыцца каля 5 дзён. Вусені ў пачатку з ліпеня да восені сілкуюцца ў дзённы час кветкамі і насеннем, а пасля зімоўкі — лісцем. З’яўляцца мірмекафіламі і наведваюцца мурашкамі роду Lasius. Зімуе вусень ранняга ўзросту. Вусені старэйшых узростаў цёмна-зялёныя з больш цёмнай спінной палоскай, бялёсай паласой над нагамі і радамі светлых касых рысак па баках[2]. Пры дасягненні даўжыні 13-15 мм вусені спыняюць харчавацца і праз 2-3 дня акукляюцца. Кукалка падоўжанай формы, бліскучая, салатна-зялёнага колеру, з цёмнай спінны паласой. Даўжыня кукалкі 9-10 мм.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia