Вязель рознакаляровы

Вязель рознакаляровы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Securigera varia (L.) Lassen, 1989

Сінонімы
Coronilla varia L., 1753

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  521245
NCBI  53861
EOL  703877
GRIN  t:315214
IPNI  946592-1
TPL  ild-33053

Вязель рознакаляровы[1] (Securigera varia) — кветкавая травяністая расліна роду Securigera сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Назва

Вязель стракаты, паўзун палявы[2], воўча лада, заяччы хмель[3][4].

Апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 30—10 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Сцяблы шмалікія, ляжачыя ці ўзыходзячыя, полыя, разгалінаваныя[5]. Кветкі з 5 пялёсткамі. Плады — лінейныя бабы, 4—5 см даўжынёй.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў разрэджаных лісцевых лясах, на ўзлесках і лясных палянах, у лугавых стэпах[6], на аблогах, у парках, садах і агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[7].

Квітнее з мая па верасень, насенне паспявае з ліпеня[5].

Выкарыстанне

У медыцыне выкарыстоўваецца насенне вязеля, з якога вылучаюць малавывучаныя сардэчныя глюказіды. Акрамя таго, насенне ўтрымлівае карысныя кіслоты і вітаміны.

Крыніцы

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Coronilla varia L.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  5. а б Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  6. ПРИРОДА СИМБИРСКОГО ПОВОЛЖЬЯ. СБОРНИК НАУЧНЫХ ТРУДОВ. ВЫПУСК 5. УЛЬЯНОВСК 2004 Архівавана 9 лістапада 2015. (руск.)
  7. Секироплодник пёстрый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya