Гарошак мышыны
Гаро́шак мышыны[1] (Vicia cracca) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м з доўгім карэнішчам, голая або крыху апушаная. Сцябло рабрыстае, звычайна галінастае, чапляецца. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, апушанае, перыстае, складаецца з 6—10[1] пар лісткоў. Галоўная вось ліста пераходзіць на канцы ў галінасты вусік. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя, даўжынёй 1,5—3[2] см, часам шараватыя ад валаскоў. Прылісткі даўжынёй да 1,5[2] (да 1[1]) см. Кветкі з пяццю[3] пялёсткамі, фіялетава-сінія[1], ліловыя, фіялетавыя, вельмі рэдка — белыя[2], у густых гронках. Плод — голы, падоўжаны струк. Ядавітая расліна[3]. Распаўсюджанне і экалогіяГарошак мышыны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных (В’етнам[4]) абласцей Азіі. Заносны від у Паўночнай Амерыцы[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[3]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, нізінных балотах, у зрэджаных лясах і хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог. Цвіце на працягу ўсяго лета[1]. Гаспадарчае значэннеКармавая і лекавая расліна. Пустазелле, якое засмечвае пасевы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia