Богаяўленская царква (Сіманічы)
Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў Сіманічах. Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Сіманічы, вул. Школьная 2. ГісторыяПершае ўспамінанне аб царкве Святой Параскевы ў Сіманічах адносіцца да 1740 года, калі віленскі біскуп Зяньковіч ахвяраваў царкве зямельны надзел. У 1806 царква згарэла. На месцы яе пабудавалі новую, якую асвяцілі толькі ў 1837 годзе, але як праваслаўную. Царква мела форму падоўжанага прамавугольніка з трыма глухімі купаламі. У 1840 годзе перабудавана званіца, а ў 1870 адрамантавалі разам з царквой. Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года царква была драўляная, не абагравалася. Іканастас складаўся з 17 абразоў. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1806 года. У званіцы мелася 2 званы вагой каля 40 і 32 кг кожны. У 1916 у вёсцы акрамя праваслаўных жылі 250 габрэяў, 250 каталікоў і 58 баптыстаў. У 1943 царква разам з вёскай была спалена. У 1991 прыход адноўлены, пабудавана мураваная царква. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia