Сіманічы
Сі́манічы[1] (трансліт.: Simaničy, руск.: Симоничи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сіманіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчаны на рацэ Свінавод і аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (Р128), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы». ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. 3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета. У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў. Насельніцтва
ІнфраструктураЛясніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, бальніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, 2 крамы, бутэрбродная. Помнікі гісторыі і культуры
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia