Бор (Дрычынскі сельсавет)
Бор (трансліт.: Bor) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Вёска Бор уваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета. ГісторыяУ XVIII стагоддзі ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[1]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі вёска Бор адносілася да маёнтка Оштарполле[2], уласнасць Оштарпаў, з сярэдзіны XIX стагоддзя ўласнасць Ваньковічаў. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, капліца. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Знесена ў 1993 годзе ў звязку з будаўніцтвам Мінскай ЦЭЦ-5, перад зносам было 54 двары[4]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia