Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, таксама Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі (скарочана Літбе́л) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 года шляхам аб’яднання Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і Літоўскай Савецкай Рэспублікі. ГісторыяАдзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня 1919 года ў ЦК КП Літвы паведамляў:[1]
У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. 16 лютага 1919 года Цэнтральны выканаўчы камітэт ССРБ і Часовы рабоча-сялянскі ўрад ЛСР накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай[2]. 28 лютага 1919 года ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны[3]. 1 сакавіка 1919 года СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у нарадзе на Прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж урадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы[4]. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919 года), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць. У красавіку — верасні 1919 года тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела былі часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б). Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 года і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 года Літбел юрыдычна спыніла існаванне. УрадУрад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. У склад увайшлі:
АцэнкіБеларускі журналіст Валянцін Жданко адзначыў, што Літоўска-Беларуская ССР — «марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі»[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia