Брады (Пружанскі раён)
Брады́[1] (трансліт.: Brady, руск.: Броды) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавета. У 1940—1962 гадах цэнтр Бродскага сельсавета. СлавутасціВалун-следавік знаходзіцца побач з аб’язной дарогай Р98. Гэта шэра-ружовы дробназярністы гранітагнейс. Даўжыня каменя — 160 см, шырыня — 90 см, вышыня бачнай часткі — 57 см. Верхняя пляцоўка, выраўнаваная, моцна парослая мохам і лішайнікамі, мае няправільную форму і толькі на 4-5 см выступае над зямлёй. На ёй ёсць два «следы». Адзін з іх бачны выразна, даўжыня яго складае 19 см, глыбіня — да 0,8 см. Другі «след» меней выразны, даўжынёй 16 см. Перадаецца паданне аб тым, што на гэтым валуне пакінула сляды Маці Божая. Ён вельмі шанаваны, а вада з крыніцы, якая б’е з-пад гэтага валуна, лічыцца гаючай[2]. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia