Брандэнбург-Прусія
Брандэнбург-Прусія — дзяржава, ўтвораная ў выніку завяршэння асабістай уніі Прусіі з Брандэнбургам у 1618 годзе, са згоды Жыгімонта III Вазы. З тых часоў, курфюрст Брандэнбургскі быў таксама князем (герцагам) Прусіі. Калі памёр бяздзетным апошні герцаг Юліх-Клеве-Берг у 1609 справа дайшла да вайны за правапераемнасць, якая скончылася 12 лістапада 1614 года Ксантэнскім мірам, на падставе якога Брандэнбург здабыў сабе уладу над герцагствам Клеўскім і графствам Марк. Пасля Вестфальскага міру ў 1648 годзе плошча Брандэнбурга дасягнула 105.119 км² на якой пражывала 600 тысяч чалавек. Пасля Яна II Казіміра, які завершыў вайну са Швецыяй, Прусія афіцыйна перастала быць леннікам Рэчы Паспалітай (Велаўска-Быдгашчскі трактат 1657 года). У 1701 годзе герцагства было пераўтворана ў Каралеўства Прусія. |
Portal di Ensiklopedia Dunia