Ніжненямецкая мова
![]() Ні́жненяме́цкая мова (саманазва: Plattdüütsch, Nedderdüütsch) — мова інгвеонскай падгрупы[1] заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і, распаўсюджаная пераважна на поўначы Германіі і ўсходзе Нідэрландаў. Паходзіць ад ранняе формы старажытнасаксонскае мовы. Колькасць носьбітаў — прыкладна 5 млн чал. Гістарычна тэрыторыя распаўсюджання ніжненямецкае мовы ўключала ў сябе сучасныя поўнач Польшчы, Калінінградскую вобласць Расіі і частку паўднёвае Літвы, аднак носьбіты мовы з гэтых рэгіёнаў былі выселены па заканчэнні Другой сусветнай вайны. Ніжненямецкая мова была таксама мовай нямецкіх супольнасцей краін Балтыі. Ніжненямецкая мова была лінгва-франка Ганзейскага саюза і аказала значны ўплыў на мовы скандынаўскае групы германскае галіны (нарвежская, шведская, дацкая, фарэрская, ісландская мовы). ГеаграфіяЕўропаНіжненямецкая мова ў Еўропе распаўсюджана галоўным чынам у паўночна-ўсходніх рэгіёнах Нідэрландаў і поўначы Нямеччыны. Дыялекты ніжненямецкае мовы былі шырока распаўсюджаныя ў радзе рэгіёнаў паўночнае Германіі, такіх як Ніжняя Саксонія, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Саксонія-Анхальт, Брандэнбург, у якіх распаўсюджана і зараз, аднак у значна меншай ступені. Разам з гэтым, у арэал распаўсюджання ніжненямецкае мовы традыцыйна ўваходзяць паўночныя часткі Хесэна ды Цюрынгіі. Гістарычна мова бытавала у Польшчы і Балтыі, а таксама ў Берліне, аднак у Польшчы і Балтыі носьбіты былі пераселены ў выніку пасляваенных дэпартацый, у Берліне — зніклі з прычыны ўрбанізацыі і ўніфікацыі нацыянальнае палітыкі ў дзяржаве. Акрамя гэтага, пэўная частка носьбітаў назіраецца сярод невялікае колькасці недэпартаваных немцаў паўночнага ўсходу Польшчы і ваколіц мястэчка Бранева (поўнач Польшчы, ля мяжы з Расіяй), носьбіты ніжненямецкае мовы таксама пражываюць на поўдні Ютландыі, што ў Даніі. За межамі ЕўропыІснуюць імігранцкія ніжненямецкія супольнасці, якія на цяперашні момант пражываюць у краінах заходняга паўшар'я: у Канадзе, ЗША, Мексіцы, Белізе, Венесуэле, Балівіі, Аргенціне, Бразіліі, Парагваі і Уругваі. У некаторых з гэтых краін ніжненямецкая мова з'яўляецца часткай рэлігіі ды культуры менанітаў — аднае з пратэстанцкіх дэнамінацый, члены якой у значнай колькасці пражываюць таксама і ў краінах Амерыкі. Гэтыя перасяленцы паходзяць у асноўным ад нідэрландскіх пасяленцаў, якія спярша пасяліліся ў рэгіёне Віслы ў XVI—XVII стагоддзях, у канцы XVIII—ХІХ стагоддзяў перасяліліся на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі, а ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя заснавалі паселішчы ў Амерыцы. Выжыванне мовы ў гэтых рэгіёнах знаходзіцца пад пагрозай. Тым не менш, мову выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці менаніты Канады, менаніты захаду штата Нью-Ёрк (ЗША) практыкуюць памятныя сустрэчы, а нашчадкі нямецкіх перасяленцаў у Бразіліі нават захоўваюць своеасаблівы гонар адносна сваёй рэлігійнай спадчыны ды культуры. НазваНосьбіты ніжненямецкае мовы ў Нямеччыне звычайна называюць сваю мову словамі Plattdüütsch або Nedderdüütsch. Нідэрландскія носьбіты мовы звычайна абазначаюць сваю мову plat альбо словам, адпаведным сваёй вёсцы, мястэчку ці рэгіёну. Афіцыйна ў Германіі мова пазначаецца тэрмінам Niederdeutsch (літаральна бел.: «ніжненямецкая»), у Нідэрландах — Nedersaksisch (літаральна бел.: «ніжнесаксонская»). Лінгвістычныя школы Нямеччыны выкарыстоўваюць тэрміны Plattdeutsch і Niederdeutsch, у той час як лінгвісты Нідэрландаў ужываюць тэрміны Platduits і Nedersaksisch. У дацкай мове для пазначэння мовы выкарыстоўваюцца прыметнікі Plattysk, Nedertysk ці, радзей, Lavtysk. Ніжненямецкую мову менанітаў звычайна называюць Plautdietsch (англійская, нямецкая, нідэрландская літаратура, уласна саманазва). Беларускі тэрмін ніжненямецкая з'яўляецца складаным прыметнікам і змяшчае корань ніжне-, які ўказвае на лінгвістычнае і геаграфічнае супрацьпастаўленне ніжненямецкае мовы верхненямецкім гаворкам, распаўсюджаным значна паўднёвей — у паўднёвай Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі[2]. Існуе гутарковы тэрмін Platt, якім пазначаюцца абедзве групы ніжненямецкіх дыялектаў і наогул любыя не-нямецкія ідыёмы. Гэтае слова ў асноўным выкарыстоўваецца ў паўночнай і заходняй Нямеччыне, аднак лічыцца некарэктным з лінгвістычнага погляду[3]. Моўны код для мовы паводле ISO 639-2 утвораны ад тэрміна nedersaksisch і мае выгляд nds (нададзены ў траўні 2000 года). Пад тэрмінам ніжненямецкая мова ў заходняй лінгвістычнай літаратуры могуць мець на ўвазе любыя заходнегерманскія дыялекты, у якіх не адбылося верхненямецкае перасоўванне зычных, і якія пры гэтым нельга класіфікаваць як ніжнефранконскія або англа-фрызскія. Гэтае мноства дыялектаў і апісваецца ў дадзеным артыкуле. Тым не менш, тэрмін ніжненямецкая мова можа мець шырэйшы сэнс — пад гэтым тэрмінам могуць разумець значную частку заходнегерманскіх моў і дыялектаў, у якіх няма верхненямецкага перасоўвання зычных, і якія пры гэтым не могуць быць класіфікаваныя як англа-фрызскія, праз што тэрмін уключае яшчэ і ніжнефранконскія дыялекты Германіі (але без ніжнефранконскіх дыялектаў Нідэрландаў, такіх як галандская (нідэрландская) мова). СтатусЛінгвістычныПытанне пра статус ніжненямецкае мовы, як самастойнай мовы ці дыялекту нямецкае альбо нідэрландскае мовы, заставалася ў лінгвістыцы прадметам дыскусій. У лінгвістыцы выказваліся, сярод іншага, аргументы на карысць статусу ніжненямецкіх гаворак як дыялектаў нямецкае мовы[4][5]. Гэтыя тэзісы засноўваліся не на лінгвістычных, а на грамадска-палітычных аргументах, праз што мова лічылася псеўдадыялектызаванай абштанд-мовай (Abstandsprache)[заўв 1]. У адрозненне ад гэтых тэзісаў, старажытнасаксонская і сярэдненіжненямецкая (мова-продак ніжненямецкай) мовы звычайна лічацца асобнымі мовамі. З XVIII ст. заняпад ніжненямецкай мовы ўзмацніўся, і яна пачала размывацца пад уплывам верхненямецкае і нідэрландскае мовы ад таго, што носьбіты ўсё больш страчвалі здольнасць размаўляць на ранейшай, уласна ніжненямецкай форме мовы. АфіцыйныПа просьбе ўрада нямецкай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн урад Германіі надаў ніжненямецкай мове статус рэгіянальнай. Афіцыйныя ўстановы ў Шлезвіг-Гольштэйне абавязаныя прымаць заявы на ніжненямецкай мове нароўні са стандартнай нямецкай[6]; пры гэтым, вярхоўны федэральны суд Германіі абавязаў у асобным выпадку забеспячэнне абслугоўвання на ніжненямецкай нават у Мюнхене — горадзе, які не знаходзіцца ўнутры ніжненямецкага моўнага арэала. З 1999 года ніжненямецкая мова прызнана як рэгіянальная мова ўрадамі Германіі і Нідэрландаў паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў. Тым не менш, артыкул 1а Хартыі не прадугледжвае падобны статус для дыялектаў афіцыйных моў (у выпадку, калі лічыць ніжненямецкую дыялектам нямецкай). Прыхільнікі развіцця ніжненямецкае мовы лічаць, што падобнае рашэнне стане штуршком для прызнання ніжненямецкай мовы, як асобнай мовы, і дапаможа пашырыць галіны ўжывання мовы[7]. Класіфікацыя і роднасныя мовы![]() З лінгвістычнага погляду ніжненямецкая мова належыць да заходнегерманскага дыялектнага кантынуума. На захадзе ніжненямецкая мова паступова пераходзіць у ніжнефранконскія дыялекты, у якіх ёсць два канчаткі множнага ліку ў адрозненне ад аднаго канчатка множнага ліку ў ніжненямецкай. На поўдні арэал ніжненямецкае мовы мяжуе з сярэдненямецкай дыялектнай групай верхненямецкіх дыялектаў (моў/ідыёмаў), у якіх, у адрозненне ад ніжненямецкай, адбыўся працэс перасоўвання зычных. Гэты падзел грунтуецца на т.зв. лініі Бенрата, якая з'яўляецца ізаглосай maken — machen і аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад верхненямецкіх. На ўсходзе ніжненямецкая мова мела мяжу з кашубскай мовай, а па заканчэнні Другой сусветнай вайны і засяленні захаду сучаснае Польшчы палякамі — цяпер і з польскай. На поўначы і паўночным захадзе арэал ніжненямецкае мовы мяжуе з фрызскімі і дацкай мовамі, пры гэтым, гістарычна ніжненямецкая мова аказала моцны ўплыў на фрызскія мовы, значна скараціўшы арэал іх распаўсюджвання (у прыватнасці, ніжненямецкая мова геаграфічна поўнасцю акружае затэрландскую фрызскую мову). Дыялекты ніжненямецкае мовы гэтых рэгіёнаў маюць значны фрызскі субстрат. Некаторыя даследчыкі класіфікуюць ніжненямецкую мову як мову ў складзе інгвеонскае падгрупы разам з англійскай, фрызскімі мовамі і мовай скотс, аднак большая частка лінгвістаў не ўключае ніжненямецкую мову ў склад гэтых моў (якія часта называюцца англа-фрызскімі) з прычыны наяўнасці ў ніжненямецкай толькі невялікае часткі адметных інгвеонскіх рыс: напрыклад, у ніжненямецкай мове толькі ў частцы дыялектаў рэалізавалася правіла насавых спірантаў (згодна з якім, у шэрагу слоў англа-фрызскіх моў выпаў гук /n/) і поўнасцю адсутнічае палаталізацыя гука /k/ на ўзор англа-фрызскіх (параўн. ніжненямецкае Kees/Kaise, нямецкае Käse, нідэрландскае kaas з фрызскім tsiis і англійскім cheese). ДыялекталогіяНіжненямецкая мова характарызуецца выразнай дыялектнай раздробненасцю. Група дыялектаў ніжненямецкае мовы Нідэрландаў звычайна вылучаецца асобна і мае назву ніжнесаксонскія дыялекты Нідэрландаў. Дыялекты Германіі
Дыялекты НідэрландаўНіжнесаксонскія дыялекты Нідэрландаў, якія таксама могуць вызначацца як галандскія, уключаюць:
ГісторыяСтаражытнасаксонскі перыядГісторыя развіцця ніжненямецкае мовы пачынаецца з перыяду існавання старажытнасаксонскае мовы, таксама вядомай як старажытнаніжненямецкая. Задакументаваны перыяд існавання мовы цягнецца з ІХ да ХІІ стагоддзя, калі пачынаецца перыяд існавання сярэдненіжненямецкае мовы. Носьбіты гэтае мовы былі вядомыя як саксы, якія жылі на паўночна-заходнім узбярэжжы Нямеччыны і ў Даніі. Гэтая мова была цесна звязана са старажытнафрызскай і стараанглійскай мовамі, яе часткова закрануў працэс узнікнення правіла насавых зычных інгвеонскіх моў. На гэтай мове захавалася параўнальна невялікая частка пісьмовых тэкстаў. Сярэдненіжненямецкі перыядСярэдненіжненямецкая мова з'яўляецца непасрэдным продкам сучаснай ніжненямецкай мовы. Перыяд яе існавання адзначаецца прыкладна ХІІ—XVI стагоддзямі. Гэтая мова ўтварала дыялектны кантынуум з іншымі заходнегерманскімі мовамі — сярэднегаландскай на захадзе і сярэдневерхненямецкай на поўдні, якая пазней развілася ў ранненоваверхненямецкую мову. Сярэдненіжненямецкая мова была лінгва-франка Ганзейскага саюза і была распаўсюджана па ўсім узбярэжжы Паўночнага і Балтыйскага мораў. Развілася літаратурная мова на аснове гаворкі Любека, якая, аднак, так і не была кадыфікавана. Сучасны перыядПа заканчэнні існавання Ганзейскага саюза пачаўся заняпад ніжненямецкае мовы, які паскорыла распаўсюджванне адукацыі ў Нямеччыне ў ХІХ—ХХ стагоддзях. У пачатку ХХ ст. нідэрландскія даследчыкі спрабавалі аргументаваць, што выкарыстанне дыялектаў перашкаджае вывучэнню літаратурнае дзяржаўнае мовы, з-за чаго зносіны на ніжненямецкай не рэкамэндаваліся. Тым не менш, многія бацькі працягвалі размаўляць са сваімі дзецмі па-ніжненямецку, бо яны звычайна не валодалі нідэрландскай, а рэгіёны іх пражывання (усход Нідэрландаў) эканамічна былі слаба звязаныя з цэнтральнай часткай краіны, на дыялектах якой заснаваная літаратурная нідэрландская мова. Да сярэдзіны XVIII ст. сярэдненіжненямецкая таксама з'яўлялася афіцыйнай мовай спачатку Кальмарскай уніі, а па яе распадзе — Швецыі і Даніі-Нарвегіі. З пашырэннем адукацыі і міжрэгіянальных зносін сярод насельніцтва ніжненямецкія (ніжнесаксонскія) дыялекты Нідэрландаў скарацілі сферу свайго ўжывання, што асабліва выразна праявілася ў гарадах ніжнесаксонскіх абласцей Нідэрландаў. Тым не менш, для жыхароў гэтых рэгіёнаў, якія нарадзіліся да 1980-х гадоў, адзін з ніжнесаксонскіх дыялектаў часта быў родным. З сярэдзіны 1970-х гадоў і далей пачалі атрымліваць папулярнасць музычныя гурты і выканаўцы, якія складалі свае песні на ніжнесаксонскіх дыялектах. У сучасных Германіі ды Нідэрландах прыкладаюцца намаганні па абароне ніжненямецкае мовы ў якасці рэгіянальнай. Па некаторых падліках, ніжненямецкія дыялекты ў стане разумець прыкладна 10 млн чал., 3 млн чал. на поўначы Нямеччыны лічаць мову роднай. Большасць гэтых носьбітаў жывуць у сельскай мясцовасці і звычайна з'яўляюцца людзьмі пажылога ўзросту. У Нідэрландах распаўсюджанне ніжненямецкае мовы шырэйшае: так, напрыклад, паводле даследаванняў 2005 года, у гістарычным рэгіёне Твентэ, што на ўсходзе Нідэрландаў, 62% насельніцтва выкарыстоўвае ніжнесаксонскія дыялекты штодня, амаль 75% — на рэгулярнай аснове. Лінгвістычная характарыстыкаФанетычныя зменыЯк і англа-фрызскія і скандынаўскія мовы, ніжненямецкая мова не зазнала перамяшчэння зычных на ўзор верхненямецкіх дыялектаў, акрамя старажытнага пераходу /ð/ у /d/, з гэтае прычыны вялікая частка ніжненямецкае мовы мае фанетычныя падабенствы з англійскай мовай. Тым не менш, існуюць адрозненні, такія як аглушэнне шумных зычных у канцы слоў, што адлюстравана ніжэй на прыкладзе слоў «добры» і «вецер». Падобная асаблівасць уласцівая таксама галандскай ды нямецкай мовам, у якіх дадаткова адлюстроўваецца пазіцыйная нейтралізацыя супрацьпастаўлення звонкіх і глухіх шумных у складзе (то бок, адбываецца пераход t = d у канцы склада). Гэтая з'ява не адсочваецца ў англійскай, акрамя графства Ёркшыр, дзе гэты пераход вядомы як Ёркшырская асіміляцыя[8]. У табліцы ніжэй прыведзена адлюстраванне перасоўвання зычных у ніжненямецкай на прыкладзе параўнання некаторых слоў з іх аналагамі ў некаторых іншых германскіх мовах, дзе падобныя зрухі адбыліся, і з тых германскіх моў, у якіх не адбылося падобных працэсаў.
ГраматыкаЗ агульнага пункта гледжання ніжненямецкая мова мае шмат падабенстваў з граматыкамі нідэрландскай, заходнефрызскай, англійскай моў і мовы скотс, аднак дыялекты паўночнай Германіі падзяляюць некаторыя рысы і з нямецкай мовай, асабліва ў галіне сінтаксісу і лексікі.
У назоўніку ніжненямецкае мовы адзначаюцца толькі два марфалагічна маркіраваныя склоны. Пры гэтым, давальны і вінавальны склоны разам утвараюць ускосны склон, родны склон страчаны наогул. Ніжэй прыведзеныя прыклады маркіравання склонаў на ўзоры слоў Boom («дрэва»), Bloom («кветка»), Land («зямля [рэгіён]»):
У большасці сучасных дыялектаў ніжненямецкае мовы назоўны і ўскосны склоны адрозніваюцца пераважна ў назоўніках мужчынскага роду адзіночнага ліку. У некаторых дыялектах (напрыклад, менаніцкім) таксама адрозніваецца і родны склон: мужчынскі пэўны паказчык de мяняецца на dän. У адрозненне ад ніжненямецкай, нямецкая мова адрознівае чатыры склоны: назоўны, родны, давальны і вінавальны. Пэўны артыкль назоўніка мужчынскага роду адзіночнага ліку можа мець формы адпаведна der, des, dem і den, што, такім чынам, паказвае больш разнастайную сістэму склонаў у нямецкай у адрозненне ад ніжненямецкай.
Ніжненямецкі дзеяслоў можа адрознівацца паводле асобы, ліку і часу. Паводле асобы можа адрознівацца толькі дзеяслоў у адзіночным ліку. З часоў, па якіх можа змяняцца дзеяслоў у ніжненямецкай, вылучаюцца цяперашні, прэтэрыт, перфект і плюсквамперфект, а ў менаніцкай ніжненямецкай — яшчэ цяперашні перфект (напр., фраза Ekj sie jekomen азначае прыход апавядальніка і яго заставанне на месцы прыходу. З-за адсутнасці ў беларускай мове падобнага часу, яго можна перакласці толькі прыблізна — «я прыйшоў»). Прыклад змянення дзеясловаў у ніжненямецкай мове на ўзоры дзеяслова slapen («спаць»).
У адрозненне ад галандскай, нямецкай і паўднёвых дыялектаў ніжненямецкае мовы, у паўночных ніжненямецкіх дыялектах дзеепрыметнік утвараецца без прыстаўкі ge- як у скандынаўскіх, заходнефрызскай і англійскай мовах. У некаторых выпадках ge- можа не выкарыстоўвацца ў дыялектах на поўдзень ад Гронінгена. Акрамя гэтага, дзеяслоў мае 26 афіксаў. Як і ў галандскай мове, ніжненямецкая мова мае працяглую форму дзеясловаў у цяперашнім часе. Яна ўтвараецца з дапамогаю дзеяслова ween («быць»), прыназоўнікаў an і dat:
Фаналогія
Ніжэй прыведзена кароткае апісанне гукавога ладу ніжненямецкае мовы на прыкладзе плацкага дыялекту.
У адрозненне ад нямецкае мовы, у ніжненямецкай адсутнічаюць галосныя /ɛː, yː, œ, øː/, у многіх дыялектах таксама /ʏ/. Маюцца дыфтонгі /ɔɪ, ɔʊ, yə/ і дыфтангічныя спалучэнні з вакалізаваным r: /iɐ, eɐ, oɐ, uɐ/ і г.д. Захоўваюцца старажытныя германскія ē, ō. Монафтангізуюцца ai, au (ням. Baum «дрэва», але ніжн.-ням. Bom), захоўваюцца вузкія доўгія галосныя.
Ніжненямецкая мова не мае адзінага набору зычных гукаў. Ніжэй прыведзены склад зычных гукаў паўночна-заходніх гаворак ніжнесаксонскіх дыялектаў[9]:
Адсутнічаюць афрыкаты, увулярнае r, у большасці дыялектаў — палатальнае /ç/, маецца аналагічнае беларускаму /ɣ/. У менаніцкім дыялекце адзначаецца поўны палатальны рад /c, ɟ, ç j, ɲ/. Выпадзенне ў шэрагу слоў насавых спірантаў (гл. вышэй) з наступным падаўжэннем галоснай. ПісьменнасцьНіжненямецкая мова выкарыстоўвае пісьменнасць на лацінскай аснове. Ніжненямецкая пісьменнасць адрозніваецца адсутнасцю агульнапрынятых арфаграфічных норм: носьбіты мовы ў Нідэрландах выкарыстоўваюць пісьменнасць на аснове галандскай арфаграфіі, у Германіі — на аснове нямецкай. Існуе варыянт адзінай арфаграфіі, распрацаваны арганізацыяй Sass. Гэты варыянт выкарыстоўваецца ў сучасных афіцыйных выданнях і інтэрнэт-сайтах, у тым ліку ў ніжненямецкім раздзеле Вікіпедыі. Разнастайнасць у арфаграфічных сістэмах выклікана шматвяковай адсутнасцю афіцыйнага ўжытку і геаграфічнай адасобленасцю. Розная арфаграфія стала адным з фактараў падзелу носьбітаў мовы. Большасць гэтых арфаграфічных сістэм засноўваюцца на фанематычным, а не этымалагічным прынцыпе. Акрамя таго, некаторыя пісьменнікі дазваляюць сабе адхіленні ад гэтых арфаграфій. У 2011 некаторыя ўдзельнікі раздзела Вікіпедыі на ніжнесаксонскіх дыялектах Нідэрландаў распрацавалі свой асаблівы правапіс, як кампрамісны варыянт для ўсіх ніжнесаксонскіх дыялектаў, аднак паўафіцыйныя арганізацыі-рэгулятары гэтых дыялектаў ці не прынялі гэтую сістэму, ці адзначылі, што, на іх думку, яшчэ адна арфаграфічная сістэма скарэй больш заблытае ніжнесаксонскіх пісьменнікаў, чым задаволіць іх. Тым не менш, новая арфаграфія ўстаноўлена ў раздзеле Вікіпедыі па-ніжнесаксонску. Заўвагі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia