Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт

Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1930
Краіна
Размяшчэнне
Сайт brgu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка Івана Георгіевіча Пятроўскага (БДУ, руск.: Брянский государственный университет имени академика Ивана Георгиевича Петровского) — вышэйшая навучальная ўстанова Бранска.

У 1930 годзе быў заснаваны Навазыбкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1976 годзе ён быў пераведзены ў Бранск і перайменаваны ў Бранскі дзяржаўны педагагічны інстытут (пастанова Савета Міністраў РСФСР ад 12 лютага 1976 г. № 102).

Пастановай Савета Міністраў РСФСР ад 18 жніўня 1976 года № 460 Бранскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту было прысвоена імя акадэміка І. Г. Пятроўскага.

Загадам Дзяржаўнага камітэта Расійскай Федэрацыі па вышэйшай адукацыі ад 13 красавіка 1995 года № 545 Бранскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя акадэміка І. Г. Пятроўскага быў перайменаваны ў Бранскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі ад 6 чэрвеня 2001 года № 2292 Бранскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага быў перайменаваны ў Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага.

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya