Іван Георгіевіч Пятроўскі
Іван Георгіевіч Пятро́ўскі[7] (руск.: Иван Георгиевич Петровский; 18 студзеня 1901 — 15 студзеня 1973) — савецкі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1935), прафесар (1933), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Сеўск Арлоўскай губерні (зараз у Бранскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў гарадское рэальнае вучылішча ў Сеўску і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1918 годзе вярнуўся ў Сеўск, потым з бацькамі пераехаў у Елісаветград, дзе працаваў і адначасова вучыўся ў машынабудаўнічым тэхнікуме[8]. У 1923 годзе вярнуўся ў Маскву і працягваў вучобу ў Маскоўскім універсітэце, адначасова працаваў грузчыкам і з 1923 года выкладаў матэматыку на рабфаку мастацтваў Наркамата асветы СССР[8]. Універсітэт скончыў у 1927 годзе і застаўся пры ім у аспірантуры, якую скончыў у 1930 годзе. Застаўся працаваць у Маскоўскім універсітэце. З 1929 года асістэнт, дацэнт, з 1933 года прафесар, з 1935 года — загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў[8]. У 1939 годзе быў абраны дэканам механіка-матэматычнага факультэта. Адначасова з працай у Маскоўскім універсітэце ў 1930—1941 гадах загадваў кафедрай вышэйшай матэматыкі на вячэрнім аддзяленні Маскоўскага механіка-машынабудаўнічага інстытута імя М. Э. Баўмана, у 1935—1937[8] гадах — кафедрай матэматычнага аналізу Саратаўскага ўніверсітэта. У час Вялікай Айчыннай вайны І. Г. Пятроўскі працаваў у Ташкенце, Ашхабадзе і Свярдлоўску. У 1943 годзе вярнуўся з эвакуацыі ў Маскву. Адначасова з працай у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце быў прызначаны на пасаду старшага навуковага супрацоўніка ў Матэматычны інстытут Акадэміі навук СССР. Працаваў у ім да 1972 года, у 1947—1949 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара[8]. У 1947—1951 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук СССР. З 1951 года і да канца жыцця займаў пасаду рэктара Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Памёр І. Г. Пятроўскі 15 студзеня 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы І. Г. Пятроўскага па па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, тэорыі імавернасцей, алгебраічнай геаметрыі, тапалогіі, матэматычнай фізіцы і інш. У другой палове 1940-х гадоў прымаў удзел у распрацоўцы ядзернай зброі[8]. З 1950 года займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Математический сборник». Грамадская дзейнасцьДэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6—8 скліканняў (1962—1973), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1966—1973), дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР (1955—1961), дэпутат Маскоўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (1953—1954)). Адказны рэдактар выдання «Труды Математического института имени В. А. Стеклова»[8]. Быў членам Савецкага камітэта абароны міру, камітэта па ахове гістарычных помнікаў, віцэ-прэзідэнтам Інстытута савецка-амерыканскіх адносін, членам Камітэта па прысуджэнні Ленінскіх і Дзяржаўных прэмій[9]. Узнагароды і званні
Ушанаванне памяціНа будынку Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1995 годзе Расійскай акадэміяй навук заснавана Прэмія імя І. Г. Пятроўскага. У гонар вучонага названы навукова-даследчы карабель «Академик И. Г. Петровский», перавал на Цянь-Шані, вуліца ў Маскве[9]. Яго імя прысвоена Бранскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту[8]. Дзейнічае семінар па дыферэнцыяльным ураўненням і матэматычным праблемам фізікі імя І. Г. Пятроўскага[9]. Маскоўскае матэматычнае таварыства штогод выдае «Труды семинара им. И. Г. Петровского»[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia