Браняносны крэйсерБраняно́сны крэ́йсер — клас крэйсераў, які існаваў у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў. З'яўляліся другім па сіле класам ваенных караблёў вядучых флатоў пасля браняносцаў. Найбольш характэрнай рысай броненосных крэйсераў быў бранявой пояс па ватэрлініі. ![]() Як правіла, яны саступалі браняносцам у агнявой моцы і абароненасці, але пераўзыходзілі ў хуткасці і далёкасці плавання [1]. На караблі гэтага класа ўскладаліся задачы барацьбы на камунікацыях, вядзення эскадранай разведкі, а на апошнім этапе развіцця яны яшчэ павінны былі складаць хуткаходнае крыло галоўных сіл флота. Развіццё браняносных крэйсераў спынілася перад Першай сусветнай вайной ў сувязі з радыкальнымі зменамі ў ваенна-марской тэхніцы. Іх роля перайшла да лінейных і цяжкіх крэйсераў. ![]() ![]() Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia