Польскія маніторы "Торунь" і "Варшава" Пінскай Флатыліі міжваеннага перыяду.Сучасны румынскі дунайскі манітор "Ion C. Brătianu"
Рачны́ маніто́р — клас вялікіх браніраваных артылерыйскіх караблёў, прызначаных для службы на ўнутраных вадаёмах — рэках і азёрах (у складзе рачных флатылій).
Канструкцыя
Рачны манітор быў прызначаны для абстрэлу наземных мэтаў, падтрымкі сухапутных войскаў, падтрымкі дэсантаў, абароны перапраў і для барацьбы з рачнымі караблямі праціўніка. Ён быў узброены гарматамі і кулямётамі. Водазмяшчэнне і памеры рачных манітораў значна вагаліся ў залежнасці ад глыбіні рэк, на якіх яны выкарыстоўваліся – ад 70-100 тон (польскія маніторы, якія выкарыстоўваліся на Прыпяці) праз маніторы 300-500 тон (напрыклад, большасць дунайскіх манітораў), да манітораў агульнай вагой да 1000 тон, якія выкарыстоўваліся на Амуры. Асадка вагалася ад 0,4 м да 1,5 м. Рачныя маніторы, у асноўным, былі ўзброеныя 2-4 гарматамі калібра ад 75 мм да 120 мм, размешчаных у вежавых устаноўках. Мацней былі савецкія амурскія маніторы, узброеныя аж да 8 гарматаў 120 мм або 4 гарматамі 130 мм. Акрамя таго, маніторы мелі мелкакаліберную артылерыю, або зенітныя гарматы і кулямёты. Маніторы былі, у асноўным, злёгку браняваныя, радзей сустракаліся цяжэй браніраваныя адзінкі.
Гісторыя
Клас рачных манітораў з'явіўся ў ЗША падчас грамадзянскай вайны, ён пазначаў караблі тыпу «Манітор» (браніраваныя, з нізкім корпусам і маючыя ўзброеныя вежы) памерамі, якія дазвалялі іх выкарыстанне на рэках. Рачныя маніторы выкарыстоўваліся, перш за ўсё, падчас абедзвюх сусветных войнаў, у асноўным на Дунаі (Аўстрыя, Венгрыя, Румынія, Югаславія) і рэках СССР і Кітая. Адзінкі гэтага тыпу выкарыстоўваліся таксама ў 1939 годзе ў Польшчы, у басейнеПрыпяці (Рачная Флатылія Ваенна-марскога флоту), а таксама часова на Вісле. Пасля Другой сусветнай вайны гэты клас практычна загас, але падчас вайны ў В'етнамеўзброеныя сілыЗША пачалі выкарыстоўваць нядаўна пабудаваныя маніторы ў дэльце Меконга (гэта былі невялікія караблі, памерам з катар). Акрамя таго, рачныя маніторы выкарыстоўваліся пасля вайны і ў далейшым у СССР для патрулявання мяжы з Кітаем. У цяперашні час рачныя маніторы выкарыстоўваюцца ў рачных флатыліях Дуная і Амазонкі: румынскія маніторы тыпу «Mihail Kogălniceanu» і бразільскі манітор «Parnaíba» (U-17).
↑ абAngus Konstam, Union River Ironclad 1861-65, New Vanguard no. 56, Osprey Publishing 2002, ISBN 1-84176-444-2, С.42-43
↑G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., С.24
↑G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., С.52
↑С. В. Патянин, М. С. Барабанов. Корабли Второй мировой войны. ВМС Балканских государств и стран Восточного Средиземноморья. Москва, Морская Кампания (№ 3), 2007. С.26-27
↑ абвС.В. Патянин. Корабли Второй мировой войны. ВМФ СССР 1941-1945 гг. — Москва: Коллекция, 2009. — 64 с. — (Морская компания от Балакина и Дашьяна). — 600 экз. С.54-56
↑Robert Gardiner (red.), Conway's All the World's Fighting Ships: 1906-1921, US Naval Institute Press, Annapolis, 1985, ISBN 0-87021-907-3G. С.42
↑G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., C.82
↑ абJerzy Pertek. Wielkie dni małej floty. Poznań, 1976. С.604
↑С. В. Патянин, М. С. Барабанов, Н. В.Митюков. ВМС стран Латинской Америки и Азии // Корабли Второй мировой войны.. — М.: ООО «Коллекция», 2008. — («Морская кампания»). — 600 экз., С.21
↑Gordon L. Rottman, Vietnam Riverine Craf 1962-75, New Vanguard no. 128, Osprey Publishing 2006, ISBN 1-84176-931-2, С.33-35
Літаратура
Georg Pawlik, Heinz Christ, Herbert Winkler. Die k.u.k. Donauflottille 1870–1918, Graz, 1989, ISBN 978-3-900310-45-5