Браніслава Фамінічна Ніжынская
Браніслава Фамінічна Ніжынская (польск.: Bronisława Niżyńska; 8 студзеня 1891, Мінск, Расійская імперыя — 21 лютага 1972, Лос-Анджэлес, ЗША) — руская артыстка балета польскага паходжання, балетмайстар, харэограф і балетны педагог. Малодшая сястра выдатнага танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага. Біяграфія![]() ![]() Нарадзілася 8 студзеня 1891 года ў Мінску. Была трэцім, малодшым дзіцем у сям’і артыстаў балета, ураджэнцаў Варшавы Томаша (ці, па-руску, Фамы) Ніжынскага і Элеаноры Берады. Бацька пачынаў у оперным тэатры ў Варшаве, а выйшаўшы ў адстаўку выступаў і ставіў танцы ў шматлікіх гарадах Расійскай імперыі. Пасля 1897 года бацькі развяліся, і маці з дзецьмі пераехала ў Пецярбург. У 1902 годзе Браніслава была прынята ў Тэатральнае вучылішча, дзе ўжо вучыўся яе брат. Сярод яе педагогаў былі Міхаіл Фокін, Мікалай Легат і Энрыка Чэкеці. У 1908 годзе, пасля заканчэння вучылішча, Ніжынская ўвайшла ў склад балетнай трупы Марыінскага тэатра, які пакінула ў знак пратэсту ў 1911 годзе пасля звальнення Вацлава Ніжынскага з Імператарскай трупы. З 1910 па 1913 год, як і брат, удзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева. На думку Ігара Стравінскага, яна была лепшым балетмайстрам Дзягілеўскай антрэпрызы, і неперасягненай танцоркай, а яе дуэт з братам — «найлепшай балетнай парай, якую толькі можна пажадаць». Пры гэтым сам Дзягілеў не жадаў даваць Браніславе галоўных роляў, бо яе характэрны скуласты твар і моцная постаць з вялікімі грудзьмі не падыходзілі для лірычных эфемерных вобразаў, якія часцей за ўсё ўвасаблялі прымы. 19 студзеня 1919 года яна адкрыла ў Кіеве «Школу рухаў Браніславы Ніжынскай», дзе сярод яе вучняў былі Серж Ліфар, які пазней стаў апошнім прэм’ерам Дзягілева, і першая расійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Ніна Папова. У 1921 годзе Ніжынская эмігравала і зноў пачала працаваць у Дзягілева ў якасці харэографа. У 1923 годзе яна паставіла для Дзягілева паўгадзінны балет «Вяселька», які стаў пераломным пунктам у стылістычным пераходзе да новага неакласічнага балета. За некалькі гадоў супрацоўніцтва з Дзягілевым Браніслава, не спыняючы выступаць на сцэне, паставіла балеты «Байка» Ігара Стравінскага, «Спакуса пастушкі», «Лані», «Дакучныя», «Блакітны экспрэс». У 1925 годзе ў Дзягілева акрамя Мясіна з’явіўся новы малады харэограф — Джордж Баланчын, і той стаў менш мець патрэбу ў паслугах Ніжынскай. Апошняй яе працай для «Рускіх сезонаў» быў балет «Рамэа і Джульета» Канстанта Ламберта (1926). У 1927 годзе паставіла балет «Ала і Лолій» на музыку «Скіфскай сюіты» Сяргея Пракоф’ева ў тэатры Калон у Буэнас-Айрэсе. У 1928 годзе Ніжынская стала харэографам і педагогам навастворанай трупы Іды Рубінштэйн. У тым жа годзе паставіла для яе ў Парыжы «Балеро» Марыса Равеля. У 1932 годзе арганізавала ўласную балетную трупу. У 1935 годзе працавала ў Галівудзе, паставіўшы танцы фей на музыку Фелікса Мендэльсона для фільма Макса Райнгарта «Сон у летнюю ноч». У 1938 годзе пераехала ў ЗША, дзе адкрыла балетную школу і зноў занялася выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля працягвала супрацоўнічаць з рознымі балетнымі трупамі, у тым ліку з тэатрам «Калон». Памерла 21 лютага 1972 года ў Лос-Анджэлесе ад сардэчнага прыступу. Сям’я
Ушанаванне памяціУ рамках святкавання 100-годдзя «Рускіх балетаў» 11 чэрвеня 2011 года ў фае варшаўскага Вялікага тэатра была ўсталявана бронзавая скульптура Вацлава і Браніславы Ніжынскіх у вобразе Фаўна і Німфы з балета «Пасляпаўдзённы адпачынак фаўна» (скульптар Генадзь Яршоў). Сачыненні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia