Браніслаў Фартунатавіч Вярыга
Браніслаў Фартунатавіч Вярыга (14 лютага 1860, сядзіба Ужвальд, Віцебская губерня — 13 чэрвеня 1925) — расійскі фізіёлаг, педагог. БіяграфіяСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1881) і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І. М. Сечанава і І. П. Паўлава. У 1888 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э. Пфлюгера і І. І. Мечнікава. У 1897—1914 гг. прафесар Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе, з 1917 г. Пермскага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьДаследаванні Вярыгі прысвечаны галоўным чынам электрафізіялогіі; адкрыў і апісаў з'яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе павышэннем у вобласці прыкладання катода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы і накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх і тканках устанавіў (1892) уплыў О2 на здольнасць крыві звязваць СО2 (эфект Вярыгі). Навуковыя працы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia