Бржэціслаў II Малодшы
Бржэціслаў II (чэш. Břetislav II., пам. 22 снежня 1100 г.) — князь Чэхіі (1092—1100). БіяграфіяБржэціслаў II належаў да роду Пржэмысловічаў, сын караля Чэхіі Ураціслава II. Пасля смерці дзядзькі Конрада I Брненскага ў 1092 годзе атрымаў у спадчыну чэшскі прастол. Бржэціслаў адрозніваўся рэлігійнай стараннасцю. Ён пераследваў не толькі язычнікаў, але і клір, які служыў на славянскай мове, замяніўшы яго лацінскім абрадам; пераследваў ведзьмаў і язычніцкіх вешчуноў. Падчас распачатага ў гады яго кіравання Першага крыжовага паходу Бржэціслаў II загадаў сілком хрысціць пражскіх яўрэяў. ![]() У час кіравання Бржэціслава мелі месца яго ўзброеныя выступленні супраць асобных славянскіх плямёнаў, якія адмаўляліся плаціць падаткі чэшскай казне. У 1093 годзе Бржэціслаў заняў Сілезію аж да Одэра. Паводле традыцыі, спадчыннікам чэшскага трона пасля смерці Бржэціслава павінен быў стаць сын Конрада I, Ольдржых. Аднак Бржэціслаў здолеў пераканаць імператара Генрыха IV у тым, што правільней было б аддаць чэшскую карону Баржывою, брату Бржэціслава. Пасля вяртання з Германіі Бржэціслаў выгнаў Ольдржыха з Маравіі, якая належала таму, і аддаў яе Баржывою. Бржэціслаў II быў забіты падчас выезду на паляванне ўдарам дзіды ў спіну. Паводле некаторых звестак, забойца быў падасланы прадстаўнікамі роду Вршоўцаў, які варагаваў з Пржэмысловічамі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia