Пржэмысл Отакар IПржэ́мысл О́такар I (чэшск.: Premysl Otakar I., ням.: Ottokar I.; паміж 1155[6] і 1170[7] — 15 снежня 1230) — князь Оламаўца ў 1179—1182 гадах, князь Чэхіі ў 1192—1193, 1197—1198 гадах, кароль Чэхіі (Багеміі) з 1198 года. Паходзіў з дынастыі Пржэмысловічаў, быў сынам караля Чэхіі Уладзіслава II ад другога шлюбу з Ютай Цюрынгскай. Падчас пачатку кіравання Пржэмысла Отакара ў Чэхіі ішлі міжусобныя войны за ўладу паміж рознымі лініямі дынастыі Пржэмысловічаў. Пераможцам з іх выйшаў Пржэмысл Отакар — яму ўдалося дамагчыся міру, умацаваць цэнтральную ўладу і прыслабіць палітычную самастойнасць буйной знаці[8]. Умела выкарыстоўваючы барацьбу за тытул імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі, Пржэмысл Отакар дамогся прызнання за сабой спадчыннага каралеўскага тытула і права праводзіць незалежную ад імперыі палітыку. Гэтыя правы былі замацаваны ў дакуменце, які атрымаў назва «Залатая сіцылійская була»[9][10]. Падчас кіравання Пржэмысла Отакара вырас міжнародны прэстыж Чэшскага каралеўства, а біскупы і духавенства атрымалі значныя правы і прывілеі[11][12]. Шлюб і дзеці1-я жонка: з 1178 (развод 1198/1199) Адэльгейда (Адлета) Мейсенская (пам. 1 лютага 1211), дачка маркграфа Мейсена Атона Багатага і Гедвігі Брадэнбургскай. Дзеці:
2-я жонка: з каля 1198/1199 Канстанцыя Венгерская (каля 1180 — 6 снежня 1240), дачка караля Венгрыі Белы III і Агнэс (Ганны) дэ Шаціён-сюр-Луан. Дзеці:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia