Брненскае княства (чэшск.: Brněnský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.
У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства. Пазней з яго вылучылася Зноемскае княства.
Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня.
Брненскія князі (1054—1200/1201)
№
|
Імя
|
Партрэт
|
Нарадзіўся
|
Памёр
|
Гады кіравання
|
Каментарыі
|
1 |
Конрад I |
 |
? |
6 верасня 1093 |
1054—1055 |
Трэці сын Бржэціслава I.
|
2 |
Спытыгнеў II |
 |
1031 |
28 студзеня 1061 |
1055—1061 |
Князь чэшскі з 1055.
|
3 |
Конрад I |
 |
? |
6 верасня 1093 |
1061—1092 |
Другі раз. У 1092 годзе стаў князем чэшскім.
|
4 |
Ольдржых (Удальрых) |
|
? |
27 сакавіка 1113 |
1092—1097 |
Сын Конрада I. У 1097 годзе зрушаны князем чэшскім Бржэціславам II.
|
5 |
Баржывой II |
 |
каля 1065 |
2 лютага 1124 |
1097—1101 |
Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120
|
6 |
Ольдржых (Удальрых) |
|
? |
27 сакавіка 1113 |
1101—1113 |
Другі раз.
|
7 |
Уладзіслаў I |
 |
? |
12 красавіка 1125 |
1113—1115 |
4-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1109—1117, 1120—1125
|
8 |
Сабеслаў I Ольдржых |
 |
каля 1075 |
14 лютага 1140 |
1115—1123 |
5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140
|
9 |
Ота (Атон) II Оламаўцкі |
? |
18 лютага 1126 |
|
1123—1126 |
Князь оламаўцкі 1107—1110, 1113—1126
|
10 |
Ураціслаў |
|
? |
1155 |
1126—1129 |
Сын брненскага князя Ольдржыха.
|
11 |
Сабеслаў I Ольдржых |
 |
каля 1075 |
14 лютага 1140 |
1129—1130 |
Другі раз
|
12 |
Ураціслаў |
|
? |
1155 |
1130—1155 |
Другі раз.
|
13 |
Конрад II Зноемскі |
|
? |
пасля 1161 |
1156 — пасля 1161 |
князь зноемскі 1123 — пасля 1161
|
14 |
Уладзіслаў II |
|
? |
18 студзеня 1174 |
пасля 1161—1172 |
князь чэшскі 1140—1158, кароль Чэхіі 1158—1172
|
15 |
Бедржых (Фрыдрых) |
 |
? |
25 сакавіка 1189 |
1172—1173 |
Сын Уладзіслава II, князь чэшскі 1172—1173, 1178—1189
|
16 |
Вацлаў II |
|
1137 |
1192 |
1173—1177 |
Сын Сабеслава I, князь чэшскі ў 1191—1192.
|
17 |
Конрад II Ота |
 |
? |
9 верасня 1191 |
1177—1189 |
Сын Конрада II Зноемскага, князь зноемскі пасля 1161—1191, князь оламаўцкі 1182—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191
|
18 |
Спытыгнеў |
|
? |
1198 |
1189—1192 |
Сыны Ураціслава Брненскага, кіравалі сумесна
|
Святаполк Емніцкі |
|
? |
да 5 чэрвеня 1201
|
19 |
Уладзіслаў Індржых |
 |
? |
12 жніўня 1222 |
1192—1194 |
Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197.
|
20 |
Спытыгнеў |
|
? |
1198 |
1194—1198/1200 |
Другі раз.
|
Святаполк Емніцкі |
|
? |
да 5 чэрвеня 1201
|
Пасля смерці Святаполка Емніцкага Брненскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.