Бронзаўкі
Бронзаўкі (Cetoniinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых. АпісаннеДаўжыня 0,8—11 см. Колер яркі: зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя, з металічным бляскам. У некаторых на галаве рогі. Крылы ў час палёту выпростваюцца праз выемкі ў надкрылах. ПашырэннеНалічваецца каля 2700 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі часцей трапляецца бронзаўка залацістая (Cetonia aurata); бронзаўка вялікая зялёная (Protaetia speciosissima) і бронзаўка мармуровая (Liocola marmorata). Рэдкія, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Асаблівасці біялогііЛятаюць у маі—верасні. Лічынкі С-падобныя, жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях, глебе, мурашніках, норах грызуноў. Жукі кормяцца бутонамі, кветкамі, маладымі, пладамі і лісцем пладовых, тэхнічных і дэкаратыўных раслін. Зімуюць лічынкі і жукі. За год адно пакаленне. Бронзаўкі — прамежкавыя гаспадары скрэбня-гіганта (Macracanthorhynchus hirudinaceus), паразіта чалавека і жывёл. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia