Брызгліна еўрапейская
Брызгліна еўрапейская (Euonymus europaeus) — лістападны куст сямейства брызглінавых. Народныя назвы: браздзельнік, бразгуліна, бруслён, гіржамяліна, сухалеснік. Апісанне![]() Куст вышынёй 2—5 м, з гладкімі зялёнымі тупачатырохграннымі галінкамі, па гранях з бурымі акаркавелымі рэбрамі. Лісце простае, суцэльнае, адваротнаяйцападобнае або падоўжана-эліпсоіднае, цёмна-зялёнае, злёгку скурыстае, з гладкім краем. Кветкі жаўтавата-зялёныя, у 2—5-кветкавых паўпарасоніках. Каробачкі шара-грушападобныя. Насенне белае з аранжавымі прынасеннікамі. ПашырэннеРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, ва ўмераных абласцях Заходняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на паўночна-ўсходняй мяжы суцэльнага пашырэння. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у зарасніках хмызняку па далінах рэк і схілах яроў. Цвіце ў чэрвені, плады выспяваюць у верасні. ВыкарыстаннеПлады з ванітоўнымі і слабільнымі ўласцівасцямі выкарыстоўваюцца ў медыцыне. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia