Брэсцкі ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста» — установа сярэдняй агульнай адукацыі ў г. Брэсце. ГісторыяПа ініцыятыве С. М. Сямёнавай быў створаны першы ў Брэсцкай вобласці агульнаадукацыйны ліцэй, дырэктарам якога яна з’яўлялася да жніўня 2018 года. Ліцэй быў адкрыты ў адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Маскоўскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Брэста ад 20 чэрвеня 1990 года. З самага пачатку педагагічным калектывам была ўзята высокая ступень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу. У 1994 годзе ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з адзнакай «выдатна». З 2004 года ліцэй носіць імя А. С. Пушкіна. Ва ўстанове існуе культ вялікага рускага пісьменніка. Праводзяцца Дзень ліцэя, Дзень памяці А. С. Пушкіна, паездкі ліцэістаў па пушкінскіх мясцінах, тэатральныя пастаноўкі па матывах твораў. Словы паэта «Друзья мои, прекрасен наш союз!» сталі дэвізам ліцэя. Па ініцыятыве і канцэпцыі Святланы Мікалаеўны быў створаны музейна-педагагічны комплекс, які садзейнічае фарміраванню высокакультурнай асобы, здольнай да творчай і даследчыцкай дзейнасці. У 2010 годзе калектыў ліцэя стаў пераможцам сярод арганізацый навукі і адукацыі Брэсцкай вобласці за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках працы за 2009 года і быў занесены на абласную Дошку пашаны. Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна сярод агульнаадукацыйных устаноў горада з’яўляецца найбуйнейшым навукова-метадычным і культурным цэнтрам. На базе ліцэя адкрыты 8 філіялаў кафедраў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, наладжана супрацоўніцтва з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам. Дырэктары
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia