Будынак мужчынскай гімназіі (Магілёў)
Будынак былой мужчынскай гімназіі — будынак у Магілёве, помнік архітэктуры класіцызму. Узведзены ў 1809 г. на цэнтральнай вуліцы горада Ветранай (сучасная вул. Ленінская, 41). Цяпер у ім размешчаная сярэдняя школа № 3. Помнік рэспубліканскага значэння. ![]() Архітэктура![]() Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак, да прамавугольнага асноўнага аб’ёму з боку дваровага фасада прылягае кароткае крыло. Галоўны фасад вылучаны трыма несапраўднымі рызалітамі (цэнтральны з уваходам і два бакавыя), пакрыты рустам. Паверхі аддзеленыя карнізным паяском. Сцены рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі, завершаны тонкапрафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена калідорная сістэма: вакол цэнтральнага калідора з 2 бакоў размешчаны класныя памяшканні. У XIX ст. будынак быў пашкоджаны пажарам, неаднаразова перабудоўваўся. Мемарыяльная дошка![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia