Бузіна травяністая
Бузіна травяністая[1] (Sambucus ebulus) — кветкавая расліна, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae). АпісаннеБузіна травяністая — шматгадовая травяністая расліна з непрыемным пахам. Вышыня дарослай расліны складае ад 50 да 150 см. Сцябло прамое. ![]() Лісце даўжынёй да 20 см, з хвосцікам, які ў 4—5 разоў карацейшы за пласцінку; лісце складаецца з 9—11 завостраных лісточкаў. Суквецце верхавіннае, венікавае, на доўгім кветаносе. Кветкі маюць мігдальны пах. Плады чорныя, бліскучыя, даўжынёй каля 4 мм, з трыма або чатырма яйкападобнымі зернейкамі. Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын[2], падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванні. Але адносна бяспечным можа лічыцца прыгатаванае з ягад віно, а таксама варэнне і іншыя кулінарныя вырабы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia