Букераўская прэмія
Букераўская прэмія (англ.: Booker Prize) — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўная афіцыйная назва прэміі — The Man Booker Prize. З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы» ў Вялікабрытаніі[1]. Нюансы ўзнагародыПрэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасці нацый (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірландыі ці Зімбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амерыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасці з’яўляюцца англамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца. Ужо само вылучэнне на прэмію Букера з’яўляецца сведчаннем добрых якасцей кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі не толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу года, але і ў тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі і павялічыць продаж кнігі. Дадатковыя звесткі
ЛаўрэатыГл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia