Букчанскі заказнік
Букча́нскі[2] — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Заказнік створаны 16 жніўня 1979 года[3] на Тапілаўскім балоце ў вадазборы ракі Сцвіга[4] як заказнік-журавіннік[5]. Статус рэспубліканскага набыў 27 снежня 2007 года[3][6]. Плошча тэрыторыі заказніка складае 4990,31 гектараў[3]. Яго паверхня — градава-балотны комплекс. Рэльеф водна-ледавіковы і градава-ўзгорысты. Сустракаюцца мінеральныя астравы вышынёй да 30 метраў[3]. У цэнтральнай частцы заказніка лес не расце. На ўскраінах растуць бярозавыя, хваёвыя, чорнаальховыя, зрэдку дубовыя і асінавыя лясы. На ўчастках з мінеральнымі глебамі растуць чарніцы, месцамі лішайнікавыя, бруснічныя, верасовыя тыпы лесу. У склад расліннага свету ўваходзяць два рэдкія віды раслін: журавіны дробнаплодныя (Vaccinium microcarpum) (рэліктавы від) і сітнік цыбульны (Juncus bulbosus)[3]. У Чырвоную кнігу занесена 5 відаў птушак: чорны бусел, шэры журавель і іншыя[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia