Буравеснік (карная аперацыя)

Аперацыя «Буравеснік»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 10—15.7.1943
Месца Клімавіцкі раён
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:

Аперацыя «Буравеснік» (ням.: Unternehmen Sturmvogel) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Клімавіцкім раёне 10—15 ліпеня 1943 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4-й нямецкай арміі, у тым ліку 774-га батальёна 96-га ахоўнага палка, паліцыі парадку, 624-га асобнага ўсходняга батальёна.

На поўдзень ад вёскі Студзянец, каля вёсак Сасноўка і Антонаўка карнікі былі спынены, а потым контратакаваны байцамі 13-й Касцюковіцкай партызанскай брыгады. Насельніцтва з вёсак, якім пагражалі карнікі было схавана ў глыбіні партызанскай зоны. Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у справаздачы вышэйшаму камандаванню прызнала поўны яе правал.

Крыніцы

Літаратура

  • Буравеснік // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 104. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya