Бурдыкоўшчына
Бурдыкоўшчына — колішні маёнтак у Баранавіцкім раёне. Размяшчаўся паміж вёскамі Застарынне і Пачапава ва ўрочышчы Бурдыкоўшчына. ГісторыяСядзіба вядома з 1826 года як уласнасць Ганны Валадкевіч з беларускага роду Абуховічаў. Муж наступнай уладальніцы маёнтка Рэгіны Абуховіч паходзіў з роду Эйсмонтаў, таму да пачатку XX ст. двор Бурдыкоўшчына належаў Эйсмонтам. 14 (26) верасня 1794 года ў фальварку Бурдыкоўшчына ў Вікторыі з Жукоўскіх і Вінцэнта Петрашкевіча нарадзіўся першанец — Юстын-Ануфрый Петрашкевіч, польскі і беларускі паэт, заснавальнік таварыства філаматаў[1]. Дакладная дата пабудовы палаца невядома, але, мяркуючы па архітэктурным абліччы і стылі, ён, верагодна, узведзены ў канцы XVIII ст. Палац быў разбураны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер на тэрыторыі колішняга палацава-паркавага ансамбля месціцца летні лагер па доглядзе цялят. На сённяшні час захаваліся толькі рэшткі раскошнага некалі англійскага парку. Архітэктура![]() Будынак быў цагляны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, меў два сіметрычна размешчаныя па баках крылы з парай комінаў на кожным. На акварэлі Напалеона Орды з боку парку цэнтральны корпус палаца вылучаецца трохвосевым рызалітам з тэрасай на першым паверсе і балконам на другім. Выгляд фасада з цэнтральнага ўвахода і ўнутраная аздоба будынка невядомыя. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia