Застарынне (Баранавіцкі раён)
Застары́нне[1] (трансліт.: Zastarynnie, руск.: Застаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». ГісторыяНа паўднёвы ўсход ад вёскі каля могілак археолагамі былі знойдзены рэшткі гарадзішча з валамі і равамі (мясцовая назва — «Гарадок»). Пляцоўка авальная[2]. У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр Застарынскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ноччу 2 мая 1943 года партызаны атрада імя А. Суворава арганізавалі ўрачысты сход жыхароў в. Застарынне, прысвечаны святу 1 мая. Пра гэта стала вядома гітлераўцам. Раніцой 2 мая ў вёску ўварваліся карнікі, якія спалілі 108 двароў і загубілі 387 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia