Пачапава (Баранавіцкі раён)
Пача́пава[3] (трансліт.: Pačapava, руск.: Почапово) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пачапаўскага сельсавета. Знаходзіцца на рэчцы Пачапаўцы, за 40 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь. Да Пачапава далучана суседняя вёска Карсакоўшчына. ГісторыяУ 1428 годзе ўласнасць вялікага князя Вітаўта. У 1567 годзе маёнтак, уласнасць Яна Кміты Стрэтавіча, які выстаўляў 15 коннікаў. У 1567 годзе ўласнасць Міхаіла Богушавіча Пачапаўскага, які выстаўляў 2 коннікаў. У XVIII стагоддзі маёнтак Корсакаў у складзе Рэчы Паспалітай. З 1793 года сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1867 годзе тут была пабудавана на сродкі мясцовых жыхароў і дзяржавы новая прыходская Свята-Пакроўская праваслаўная царква. Праваслаўны прыход налічваў каля 3 тысяч прыхаджан, з якіх пісьменныя складалі 8 працэнтаў (1879). Царква мела каля 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 40 ворыва. У першай палавіне 1880-х гадоў 20 двароў, 204 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, народнае вучылішча, праваслаўная царква, за 3 вярсты ад сяла знаходзіўся вінакурны завод. Асноўным заняткам тутэйшага насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Для кожнай сялянскай сям’і былі ўласцівы таксама такія промыслы, як прадзенне, ткацтва, шыццё адзення, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, пляценне кошыкаў. Бытавалі кавальскі і сталярны промыслы. У пачатку XX стагоддзя працавала народнае вучылішча (у 1901 годзе навучаліся 85 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак). З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Пачапаўскай гміны Навагрудскага павета. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1943 года гітлераўцы спалілі 64 двары і загубілі 41 жыхара. Пасля вайны вёска адноўлена. ІнфраструктураНа тэрыторыі вёскі знаходзяцца сядзібы сельсавета і саўгаса, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, магазін, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад-яслі. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia