Бядрынец каменяломнікавы
Бядрынец каменяломнікавы[1], Бядрынец каменяломкавы[2], Бядрынец разразны[3] (Pimpinella saxifraga) — травяністая расліна сямейства парасонавых. НазваБядрынец каменяломкавы, дзягель, едранец, едрынец[4], броніц, берджанец, варанец, дзянгель, ядрынец[5][6], бядрынец-каменяломка, пастарнак палявы, пятрушка палявая[7][8][9], бедрынец, перац палявы[1]. Батанічнае апісаннеВышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену). КласіфікацыяПадвідыУ межах віду вылучаюць некалькі падвідаў[10]:
ТаксанаміяВід Бядрынец каменяломнікавы ўваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
Значэнне і выкарыстаннеЯк прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ужываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX стагоддзі ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia