Бязвусікавыя насякомыя
Бязвусікавыя насякомыя (Protura) — атрад членістаногіх класа скрытнасківічных. АпісаннеДаўжыня 0,5—2 мм, цела членістае, чэрвепадобнае, малочна-белае або жаўтаватае. Ротавы орган сысучы, уцягнугы ў галаўную капсулу (энтагнатызм). Пярэднія грудныя ногі даўжэйшыя за астатнія, накіраваны ўперад, функцыянальна замяняюць вусіхі. У пярэдняй частцы брушка рудыментарныя 1—2-членікавыя канечнасці. Арэал і экалогіяУ сусветнай фауне каля 300 відаў, пашыраны амаль усюды; на Беларусі найбольш вядомы бязвусечнік еўрапейскі (Eosentomon transitorum). Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілых ствалах дрэў і пнях. Мяркуюць, што бязвусікавыя насякомыя высмоктваюць сокі з ніжэйшых грыбоў, кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Лічынкі падобныя да дарослых, метамарфоз зводзіцца да павелічэння колькасці брушных сегментаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia