Бяларучы
Бяла́ручы[1] (трансліт.: Bialaručy, руск.: Беларучи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяларуцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы захад ад Лагойска, 14 кіламетраў ад Мінска, на рацэ Вяча (прыток ракі Свіслач). ГісторыяУ 1551 і ў 1567 годзе маёнтак Бяларуч згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства. У 1582 годзе двор Бяларуцкі, уласнасць Каленіцкай-Тышкевіч, князёўны Б. В. Саламярэцкай. Тут была пабудавана драўляная праваслаўная Успенская царква. У 1630 годзе фальварак ва ўладанні шляхціца Х. Кірсуны. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць мінскага крайчага Франца Аборскага, працаваў вадзяны млын. Пры маёнтку існавала драўляная ўніяцкая Успенская царква. У 1870 годзе вёска, цэнтр Бяларуцкай воласці ў Мінскім павеце і губерні, 50 рэвізскіх душ мужчынскага полу, прыватная ўласнасць памешчыцы Лапушынскай. Тут размяшчаліся валасное праўленне, царкоўна-прыходская школа, Успенская праваслаўная царква, дробная крама. У 1870 годзе адкрыта Бяларуцкае народнае вучылішча, у якім у 1892 годзе навучаліся 39 хлопчыкаў; яго скончыў Янка Купала (1898). У пачатку ХХ стагоддзя Бяларучы — цэнтр сельскай грамады. У 1907 годзе дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча, у 1909 годзе адкрыта 2-класнае, для якога пабудаваны ўласны будынак. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1919 года ў БССР. У мястэчку адкрыта 7-гадовая школа, якую наведвалі дзеці з навакольных вёсак. У 1924 годзе ў ёй было 568 вучняў. З 20 жніўня 1924 года вёска, цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 18 студзеня 1931 года Лагойскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Іскра», працавалі кузня, вадзяны млын. З пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нацыстамі. У ліпені 1942 года гітлераўцы спалілі вёску (69 двароў), загубілі 13 жыхароў, 24 вывезлі ў Германію. 19 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі загінулі 2 савецкія воіны. Пасля вайны адноўлена. Праваслаўны храм быў закрыты ў 1920-х гадах пад склад, потым — клуб, у пачатку вайны згарэў. У 2001 годзе пачата будаўніцтва мураванага храма, асвечана царква ў 2010 годзе. Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы размешчаны Дом культуры, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia