Вяча (рака)
Вяча — рака ў Лагойскім і Мінскім раёнах Беларусі, колішні прыток Свіслачы (басейн Дняпра), упадае ў Заслаўскае вадасховішча. НазваНазва Вяча балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Ventė. Гідранімічныя аналагі — назвы літоўска-латвійскай ракі Вэнта, дзвінскага прытоку ракі Вята. Згодна з К. Бугам, які аб’ядноўваў тры згаданыя гідронімы ў адно гняздо, назва Вячы ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць» і значыць «Звілістая (рака)»[1]. ГідраграфіяДаўжыня 40 км. Вадазбор 297 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Агульнае падзенне 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Пачынаецца на паўночны захад ад в. Селішча Лагойскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м. На рацэ вадасховішча Вяча, зоны адпачынку Вяча і Мінскае мора. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia