Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём вады 1,03 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км². Катлавіна Бярозаўскага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ш напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на ўсходзе і паўднёвым усходзе да 15—20 м, пераважна разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўднёвай частцы ўтварае заліў. Берагі пясчаныя, паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй да 300 метраў. Возера складаецца з двух плёсаў, злучаных пралівам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Дно паўночнага плёса выслана пераважна крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Праз возера працякае рака Паловіца. Шырыня паласы расліннасці 8—75 м да глыбіні 1,8 м. Паўднёвы плёс і праліў паміж плёсамі зарастаюць цалкам.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)