Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў — колішні кляштар у г. Бяроза. Помнік дойлідства сталага барока. Захаваліся рэшткі паўднёвай і заходняй частак кляштара. Гісторыя![]() Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі, які пазней быў пахаваны ў мурах кляштарнага касцёлу. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689 годзе. Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменны касцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў. ![]() Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) пад Бярозай ішлі баі паміж шведамі і рускімі, кляштар быў разрабаваны. ![]() ![]() За час свайго існавання кляштар стаў буйнай гаспадаркай і крэдытаваў магнатэрыю і дробную шляхту; кляштару належалі некалькі навакольных вёсак, заводаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бяроза ў складзе Расійскай імперыі. У бярозаўскім кляштары засталіся толькі 6 манахаў, гэта быў апошні кляштар картэзіянцаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Апошнім настаяцелем кляштара быў айцец Павел Геніюш, які паходзіў з заможнай сям'і, але вырашыў пакінуць усё і весці пустэльніцкае жыццё, паступіў у Ордэн, калі яму яшчэ не было дваццаці гадоў. Сярод іншых манахаў Павел Геніюш выдзяляўся асаблівымі цнотамі веры, надзеі і любові, і з прычыны яго ранняй мудрасці, манахі выбралі яго прыёрам кляштара. Айцец Павел кіраваў кляштарам да часу яго закрыцця і выгнання манахаў. Сам айцец-прыёр жыццёвымі абставінамі быў вымушаны ўступіць у іншы манаскі Ордэн, — бенедыктынцаў, — дзе праз некаторы час таксама становіцца настаяцелем. Памёр айцец Павел Геніюш на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў апініі святасці. Пахаваны на могілках аднаго з бенедыктынскіх кляштараў Польшчы. У 1830-х гг. кляштар быў зачынены, яго памяшканні сталі выкарыстоўвацца ў якасці казармаў, прыходзілі ў заняпад. Пасля закрыцця кляштараПамяшканні былога кляштара сталі выкарыстоўвацца рускімі ў якасці казармаў. Кляштарная інфраструктура — батанічны сад, пруд — прыходзілі ў заняпад. ![]() Пасля наступнага нацыянальна-вызваленчага паўстання рускія пачалі разбіраць муры і будынкі кляштара, будаваць з іх казармы. У 1871 годзе гродзенскі архітэктар Якаў Фардон выканаў абмерныя чарцяжы кляштарнай брамы[1]. У 1930-х гадах былыя рускія казармы былі пераўтвораны польскімі ўладамі ў канцэнтрацыйны лагер для камуністаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасля уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, у мурах кляштара была размешчаная вайсковая частка. Сучаснасць![]() У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў спіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей Беларусі. Існаваў праект аднаўлення кляштара, аднак ён быў прыпынены. ![]() Вядуцца працы па рэстаўрацыі кляштара, у верасні 2014 года была цалкам адноўлена брама. Архітэктура![]() У комплекс уваходзілі мураваныя будынак касцёла, аднатыпныя групы жылых карпусоў з маленькімі ўнутранымі дворыкамі, трапезная, бібліятэка, шпіталь, аптэка, гаспадарчыя пабудовы, разам з прылеглым садам з вадаёмам былі абнесеныя крапаснымі мурамі з вежамі і каплічкай. Галоўным уваходам у кляштар служыла магутная брама з байніцамі. Яна вяла ў двор, прызначаны для гаспадарчых патрэб і абслугоўвання наведвальнікаў, яго ўтваралі карпусы келляў радавых манахаў, дапаможных і гаспадарчых службаў. Другі, замкнёны прамавугольны двор, утваралі калідоры-галерэі, што злучалі двухпавярховыя карпусы келляў манахаў-самотнікаў з касцёлам. Келлі вылучаліся ў самастойныя жылыя ячэйкі з маленькімі ўнутранымі дворыкамі. Дэкаратыўнае аздабленне — пілястры, раскрапоўкі, глыбокія нішы, фігурныя франтоны. Касцёл![]() Касцёл — трохнефнавая базіліка з трыма гранёнымі апсідамі і гранёным тамбурам пры ўваходзе. Да сярэдняй апсіды прылягала васьмігранная шмат'ярусная вежа-званіца з купалам, якая фарміравала сілуэт ансамбля. Яна стаяла ўнутры прамавугольнага панадворку, прымыкала да сярэдняй апсіды касцёла і з'яўлялася абарончай вежай з магутнымі сценамі і вузкімі вокнамі-байніцамі. Ярусы, прыстасаваныя для гармат, звязвала вітая лесвіца ў тоўшчы муроў. Цікавыя факты![]() Брама кляштара намалявана на гербе і сцягу горада Бяроза. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
(недаступная спасылка) |
Portal di Ensiklopedia Dunia