Шпіталь

Шпіталь МУС Беларусі.
Шпіталь МУС Беларусі. Мінск.

Шпіталь (ням.: Spital, ад лац. лац.: hospital — гасцінны) — медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння.

Часта шпіталь — гэта ўстанова для лячэння вайскоўцаў і членаў іх сямей, а таксама работнікаў сілавых ведамстваў. Выдзяляюць ваенныя, ваенна-марскія, авіяцыйныя шпіталі, а таксама шпіталі МУС, КДБ, памежных войск, шпіталі для інвалідаў вайны[1].

Паводле профілю адрозніваюць аднапрофільныя і шматпрофільныя шпіталі. Паводле формы арганізацыі — стацыянарныя і рухомыя.

Шпіталі могуць мець клінічныя аддзяленні: тэрапеўтычнае, хірургічнае і іншыя. У некаторых шпіталях функцыянуюць паліклінікі, лабараторыі і іншыя падраздзяленні. Акрамя лячэбнай дзейнасці, у шпіталях могуць праводзіцца ўрачэбная экспертыза і навуковыя даследаванні[1].

У беларускай гісторыі

У Беларусі ў XV-XVIII стагоддзях шпіталямі называлі ўстановы для апекі над састарэлымі, бяздомнымі і хворымі. Такія шпіталі засноўваліся на ахвяраванні свецкіх феадалаў, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмаў, кляштараў ды іншых дабрачынцаў[1].

Прыклады першых шпіталяў:

У першай палове XVII стагоддзя ў гарадах Беларусі дзейнічала па некалькі шпіталяў.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 Т. 17: Хвінячы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003—512 с.: іл. ISBN 985-11-02789-2 (т.17)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya