Бярозаўскі сельсавет (Глускі раён)
Бяро́заўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бярозаўка. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Каткаўскага сельсавета[1]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 679 чалавек[2], з іх 96,3 % — беларусы[3]. На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Бярозаўка, вёскі Жукавічы, Згода, Зелянковічы, Зубарэвічы, Падлужжа, Поблін, Розлевічы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia