Кіраўскі сельсавет (Глускі раён)
Кі́раўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Балашэвічы. Утвораны 15 студзеня 1971 года ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у пасёлку Кіраўскае ў складзе населеных пунктаў Бервы, Вільча, Карпавічы і Кіраўскае Барысаўшчынскага сельсавета, Доўгі Лес, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло Казловіцкага сельсавета і Балашэвічы і Зарэчча Хваставіцкага сельсавета[1]. 23 жніўня 2005 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Балашэвічы. 23 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Казловіцкага сельсавета[2]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 719 чалавек[3], з іх 97,8 % — беларусы[4]. На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia