Завалочыцкі сельсавет
Завало́чыцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Завалочыцы. Плошча — 225,15 км². Утвораны 24 чэрвеня 1960 года года ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гарадоцкага, Макавіцкага і Сіманавіцкага сельсаветаў, вёскі Баравішча, Дуброва, Людзвінова і Ольніца перададзены ў склад Хвастовіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Тоўсты Лес[2], 12 жніўня 1980 года — вёска Славіна[3]. 20 лістапада 2013 года ў склад Калаціцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы)[4]. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета[5]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1306 чалавек[6], з іх 92,7 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 898 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia