Бяроза-Картузская (станцыя)
Бяроза-Картузская (трансліт.: Biaroza-Kartuzskaja, руск.: Берёза-Картузская, да 1903 — Бяроза, да 1917 — Пагодзіна)[2] — чыгуначная станцыя, размешчаная ў аграгарадку Першамайская ў Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёна. Станцыя размешчана паміж платформамі Бяроза-Горад і Кабакі. ГісторыяУзнікла ў другой палове XIX ст. ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая паспрыяла развіццю паселішча і росту насельніцтва. Паводле перапісу 1897 г. значыцца як в. Бяроза Бярозаўскай воласці каля чыгуначнай станцыі Бяроза. Жыхары ўваходзілі ў Блудзенскае сельскае таварыства. У вёсцы працавалі бакалейная і 7 малочных крам, 2 крамы «красных» і суконных тавараў, 2 піцейныя дамы і кузня. Чыгуначная станцыя межавала з в. Блудзень, дзе знаходзіліся чыгуначныя майстэрні, двухкласнае міністэрскае вучылішча, 15 двароў з 213 жыхарамі. З 1915 г. акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшы. У 1927 г. В. Чкалаў зрабіў тут прыпынак разам з Г. Байдуковым і А. Беляковым пасля пералёту праз Паўночны полюс у ЗША. У гонар гэтай падзеі ў скверы на прывакзальнай плошчы ўстаноўлены помнік В. Чкалаву. З 1939 г. ў БССР, з 1940 г. ў Бярозаўскім раёне. У гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі ў в. Блудзень (з 1964 в. Першамайская), з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 г. дзейнічала камсамольскае падполле (кіруючае ядро — С. П. Руціч, У. К. Саўчук, В. М. Галёнка). Летам 1943 г. арганізацыя аб’ядноўвала 21 патрыёта, многія з іх загінулі ў барацьбе з ворагам і пахаваны на чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. У 1967 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых устаноўлена мемарыяльная дошка. Імем У. К. Саўчыка, расстралянага фашыстамі 15 сакавіка 1944 г., названа вуліца. Пасля вызвалення — у Блудзенскім (з 1964 Першамайскі) с/с, на станцыі праходзіў бягучы рамонт паравозаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia