Бяроза папяровая
Бяроза папяровая[2] (Betula papyrifera) — лісцёвае дрэва сямейства бярозавых. НазваНазва бярозы звязана з выкарыстаннем яе кары індзейцамі ў якасці матэрыялу для пісьма. Іншыя назвы віда: бяроза канойская, бяроза амерыканская белая. Батанічнае апісаннеЛістападнае дрэва да 20 м (зрэдку — да 35 м) вышынёй і да 80 см дыяметрам. У дарослых дрэў кара белая, больш яркая, чым у астатніх відаў бяроз, адслойваецца тонкімі пласцінкамі. Лісты авальныя, па краях двойчызубчастыя. Кветкі ў доўгіх, звіслых каташках, плады дробныя, з крыльцамі, выспяваюць да канца лета. Арэал і экалогіяБяроза папяровая — піянер засялення. Ёй патрэбна ўрадлівая глеба і шмат сонца. Распаўсюджана ў ЗША і Канадзе. Інтрадукавана на Беларусі. ТаксанаміяВід Бяроза папяровая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia