Бярозка (прыток Крывінкі)
Бяро́зка, Верхняя Крывіна — рака ў Бешанковіцкім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Крывінка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 330[2] (348[3]) км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку на паўднёвы ўсход ад Бешанковічаў паблізу ад вёсак Верхняе Крывіна і Кошчава. Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м. Асноўныя прытокі — рэкі Вітунь (леваруч) і Арлянка (праваруч). У басейне ракі азёры Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна і інш. Рэжым Бярозкі вывучаўся ў 1926—1934 гадах на гідралагічным пасту Ганкавічы[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia