Сянно (возера)
Сянно́[1][2], Сенненскае возера[1][2] — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Крывінкі каля горада Сянно. НазваВядомы балцкі гідранімічны корань Sain-[3]. Балцкія аналагі — літоўскія Sainas, Seina, прускія Sayn, Seynicz. Звязаны з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[4]. ГідраграфіяПлошча паверхні возера складае 3,15 км², даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,9 км. Найбольшая глыбіня — 31,5 м, сярэдняя — 8,6 м. Аб’ём вады ў возеры 26,8 млн м³. Плошча вадазбору 67,9 км². Мінералізацыя вады да 300 м/л, празрыстасць — да 1,5 м[5]. Катлавіна возера складаецца з глыбакаводнага (паўднёвая частка возера) і мелкаводнага плёсаў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. На паўночным плёсе маецца востраў плошчай 0,018 км²[2][5]. Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы знойдзены на сярэдзіне возера i ідуць яны ў кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 м. Берагі возера вышынёй да 0,6 м і месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае, займае каля 28 % плошчы возера. У возера ўпадаюць каля 20 ручаёў[2][1]. Злучана пратокамі з Багданаўскім возерам на поўначы. Упадае ручай з Кулікоўскага возера. ЭкалогіяВозера эўтрофнае[5]. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 50 м. Надводная расліннавсць пашырана да глыбіні 1,7 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м. Водзяцца шчупак звычайны, акунь, судак, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб. Каля возера горад Сянно, вёскі Лука, Каралевічы, Турава. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia