Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,1 км, сярэдняя 5,6 м.
Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб’ём вады 2,03 млн м³. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўначы і поўдні вышынёй 7—12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у заходняй і паўночна-ўсходняй частках забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 2—4 м выслана гліністым ілам. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Абразцы. Упадаюць ручаі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 4 м.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 202. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)