Бярэзінская ваенна-аператыўная група
Бярэзінская ваенна-аператыўная група (Бярэзінская ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бярэзінскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Клічаўскага, Бялыніцкага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне. Створана ў ліпені 1943 года ў Бярэзінскім раёне ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 120-га, 130-га, 340-га, 345-га партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі ў склад расфарміраванай 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады (з верасня 1943 года 345-ы партызанскі атрад уваходзіў у склад Брэсцкага партызанскага злучэння). У кастрычніку 1943 года створаны 346-ы партызанскі атрад. 2 ліпеня 1944 года ваенна-аператыўная група (1718 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. КамандаваннеКіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай: сакратары падпольнага райкома КП(б)Б
Камандзіры
Начальнікі штаба
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia