120-я партызанская брыгада
120-я партызанская брыгада — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў. у ліпені 1942 года на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай 345-ым партызанскім атрадам быў створаны 120-ы партызанскі атрад, які быў спецатрадам пры Бярэзінскім падпольным РК КП(б)Б, уваходзіў у 3-ю Бярэзінскую брыгаду, а з ліпеня 1943 года стаў асобным атрадам Бярэзінскай ВАГ. 2 ліпеня 1944 года атрад (632 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад са жніўня 1943 года як брыгаду ў складзе 4 атрадаў. КамандаваннеКамандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны рабілі дыверсіі на чыгуначным участку Жодзіна — Чырвоны Сцяг, шашы Мінск — Магілёў. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастку Дашкаўка — Быхаў падарвалі больш за 500 рэек. У лютым і маі 1943 года вялі абарончыя баі. У красавіку 1943 года разграмілі нямецкі апорны пункт у вёсцы Журавок, у лістападзе таго ж года — у вёсцы Капланцы. У снежні 1943 года правялі засадны бой каля вёскі Кукарава Бярэзінскага раёна. З часцямі Чырвонай Арміі, якія наступалі, наносілі ўдары па нямецкіх войсках, у тым ліку каля вёскі Галынка (2.7.1944). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia