3-я Бярэзінская партызанская брыгада
3-я Бярэзінская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Барысаўскага раёна. Брыгада была расфарміравана ў маі 1943 года. СкладБрыгада была створана ў складзе 345-га, 128-га, 130-га, 120-га атрадаў, у сакавіку ў складзе брыгады быў арганізаваны 340-ы атрад. У красавіку 1943 года на базе 128-га атрада, вылучанага з брыгады, была арганізавана 14-я Цемналеская партызанская брыгада. КамандаваннеКамандзірКамісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны 12 красавіка 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Журавок, у маі вялі абарончыя баі. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выйшла з блакады ў раён в. Вялікае Махавое.[1][2] Пасля брыгада была расфарміравана, а яе атрады перададзены Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групе. Літаратура
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia