Бібліятэка БДПУ імя Максіма Танка
Бібліятэка БДПУ імя Максіма Танка — бібліятэка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Фонд бібліятэкі складае звыш 700 000 экзэмпляраў, сярод якіх навучальная, навуковая, мастацкая, даведкавая літаратура на беларускай, рускай і замежных мовах. Фонд складаюць перыядычныя, інфармацыйныя, электронныя выданні, дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый і інш[1]. У бібліятэцы маецца фонд рэдкіх кніг XVIII, XIX і пачатку XX стагоддзяў. Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлена 6 абанементаў, 6 чытальных залаў і 25 бібліятэк кафедраў (кабінетаў) на 515 пасадачных месц. Даведкава-пошукавы апарат прадстаўлены традыцыйнымі каталогамі, картатэкамі і электронным каталогам (11 БД, з іх 5 паўнатэкставыя). З 1 кастрычніка 2014 года функцыянуе Рэпазітарый БДПУ[1]. Штогод бібліятэка абслугоўвае звыш 11 000 карыстальнікаў, выдаючы звыш 900 000 экз[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia