Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка
Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка. ГісторыяПастановай Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце № 4134 ад 30 снежня 1918 года педагагічнаму савету прадпісана пачаць пераўтварэнне Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На базе інстытута створаны сацыяльна-гістарычны факультэт. У верасні 1919 года сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне. У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт. 24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася. 2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі. У маі 1945 года загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар У. М. Перцаў у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент пра стварэнне ААН. У лістападзе 1948 года адноўлена аспірантура, на якой у 1948—1965 гады падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і іншыя) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі. 1 верасня 1956 года створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У лютым 1971 года — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два — гістарычны і прыродазнаўства. У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі). Былая структураДэканы
Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004)Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.
Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015)Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.
Кафедра эканомікі (1931—2015)Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.
Кафедра гісторыі КПСС (?—1992)Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін. Кафедра паліталогіі і права (?-2015)Кафедра філасофіі (1962—2015)У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992)Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015)Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015)Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015)Адкрыта ў выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.
Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015)Адкрыта пасля рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (з 2015)Створана зліццём кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (з 2015)Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2015)Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі
СучаснасцьКірункі навучання
СтруктураЦяпер у складзе факультэта 3 кафедры:
Кіраўніцтва факультэта
Вядомыя выкладчыкі
Вядомыя выпускнікі
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia